LPM 2011 MINSK Live Performers Meeting

LIVE VIDEO PERFORMERS, VISUAL ARTISTS AND VJ MEETING


удзельнічаць

ПЕРФОРМЕРАМ, АРТЫСТАМ, ВЫКЛАДЧЫКАМ

Вы артыст, візуальны перформер, vj, прадстаўнік кампаніі, спецыяліст, музыка, выкладчык, трэнер альбо эксперт у сферы аўдыё-відэа?

ЗАПІСАЦЦА З ВЫСТУПАМ

Запрашаем вас падаць заяўку на выступ/воркшоп/прэзентацыю/паказ на LPM Minsk 2011.

IКалі мы зможам прыняць ваш праект, мы з радасцю прапануем вам:

  • бесплатнае пражыванне падчас LPM
  • уваход на ўсе падзеі LPM (акрамя платных воркшопаў)
  • ежу і пітво адзін раз на дзень на працягу ўсіх дзён сустрэчы
  • ваша імя будзе ў праграме LPM

Калі мы НЕ зможам прыняць ваш праект, вы ўсё роўна маеце магчымасць ўдзельнічаць у LPM ў якасці артыста, які не выступае.
Гл. ніжэй раздзел “БЕЗ ВЫСТУПУ“.

ЗАПІСАЦЦА З ВЫСТУПАМ

БЕЗ ВЫСТУПУ

Артыстам, якія не выступаюць, мы прапануем дзённы білет коштам 30€ , які дае права на:

  • зніжку на кошт пражывання на 50%
  • уваход на ўсе падзеі LPM (акрамя платных воркшопаў)
  • ежу і пітво адзін раз на дзень
  • вашае імя будзе змешчана ў праграме LPM пад рубрыкай "Прысутнічаюць на LPM".

ЗАПІСАЦЦА БЕЗ ВЫСТУПУ

ВОРКШОПЫ
Воркшопы – гэта неад’емная частка LPM, месца дзе адбываюцца эксперыменты і даследванні. На працягу сустрэчы сапраўдныя прафесіяналы правядуць некалькі “глыбокіх” воркшопаў, прысвечаных розным практыкам і тэхналогіям ад апрацоўкі аўдыё і відэа ў рэальным часе, да DIY-абсталявання і open source праграмаў да сумесных праектаў.

Мы таксама прапануем больш кароткія адкрытыя воркшопы, якія можна наведваць задарма.

Клікніце на лінк Запісацца на воркшоп каб даведацца больш пра воркшопы LPM і зарэгістраваць сабе месца.

Акрамя таго мы прапануем спецыяльныя месцы для "інсайдэраў" – агульную адкрытую прастору для працы, дзе эксперты з усяго свету могуць сустракацца, дыскутаваць, абменьвацца поглядамі і ведамі, супрацоўнічаць і абмяркоўваць тэхнікі, тэмы і тэхналогіі жывога аўдыё і відэа.

 

ЗАПІСАЦЦА НА ВОРКШОП

ВАЛАНЦЁРЫ
Нам патрэбна ваша дапамога! Шукаем валанцёраў-перакладчыкаў для замежных артыстаў – тых, хто пакажа ім Мінск і не дасць ім згубіцца ў горадзе.

У якасці валанцёра вы атрымаеце вольны пропуск на ўсе падзеі LPM Minsk, а таксама 1 вольны пропуск на вячэрнія перформансы і імпрэзы для сябра/сяброўкі. Мы таксама кампенсуем вашы затраты на мабільную сувязь у дні LPM Minsk. Ну і, вядома, у вас будзе ўнікальны шанец стаць часткай каманды і быць у цэнтры падзеяў. Перш за ўсё, мы хацелі б запрасіць маладых артыстаў і студэнтаў творчых і гуманітарных спецыяльнасцяў.

Калі вы хочаце стаць валанцёрам, калі ласка, напішыце каардынатарам volunteers@liveperformersmeeting.net.

Дашліце нам свае асабістыя дадзеныя і адкажыце на пытанні:

  • якімі мовамі валодаеце дастаткова добра? (ангельская і беларускаяруская – абавязковыя. Калі ведаеце італьянскую, іспанскую, французскую, польскую ці нямецкую – вельмі добра).
  • што вы хацелі б рабіць, што вам больш за ўсё цікава на LPM?
  • кооткі часу можаце прысвяціць LPM? (усе 4 дні, некалькі дзён, некалькі гадзін у дзень?)

 

ЗАПІСАЦЦА ВАЛАНЦЁРАМ

НАВЕДВАЛЬНІКАМ

Уваход на LPM ВОЛЬНЫ з 15:00 да 22:00.

Кошт квіткоў пасля 22:00:
22 і 25 верасня – 30.000 BYR
23 і 24 верасня – 50.000 BYR.

Наведвальнікам не трэба рэгістравацца загадзя.

СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПАКЕТ

Калі вы плануеце наведаць LPM Minsk і вам патрэбна жытло, мы прапануем вам спецыяльны пакет паслуг, якія ўключаюць: 25% зніжку на кошт пражывання

дзённы білет на ўсе падзеі LPM (за выключэннем платных воркшопаў)

Кошт спецыяльнага пакета 50€ на дзень. (ад 1 да 5 дзён паміж 21 і 25 верасня 2011)

ПАДПІСАЦЦА НА СПЕЦЫЯЛЬНЫ ПАКЕТ