Трансфер
Транспарт
Вы можаце патрапіць у Мінск на самалёце, цягніку альбо на машыне.
САМАЛЁТ
Рэйс да Мінска
Калі ў вашай краіне няма беларускай амбасады, вы можаце атрымаць яе ў аэрапорце Мінск-2
Шлях з аэрапорта Мінск-2
Аэрапорт знаходзіцца ў 40 км ад горада. Як скончыце мытныя фармальнасці, памяняйце трохі валюты – каб набыць білеты на транспарт.
- АЎТОБУС № 300. Аэрапорт – аўтавакзал «Усходні», альбо «Маскоўскі» (кошт білета – 15 тыс.бел.руб, час паездкі – 45 хвілін). Аўтобусны прыпынак – насупраць Gate 2. Расклад руху аўтобусаў – у «Дадатку»
- Выходзьце з аўтобуса на станцыі метро ЎСХОД. Спытайце ў кіроўцы, дзе вам трэба выйсці.
- Увайдзіце ў МЕТРО.
- Вам трэба праехаць 5 прыпынкаў да станцыі Плошча Перамоги.
- Выходзьце з метро і прайдзіце каля 200 м. у двары – за аддзяленне банка.
- Вітаем у Галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці – 37А, Мінск, Беларусь).
З аэрапорта Мінск-1
Аэрапорт Мінск-1 знаходзіцца ў цэнтры Мінска. Пасля прылёту, памяняйце валюту – каб набыць білеты на транспарт. Тут можна і заказаць таксі. Кошт праезду на таксі да Галерэі «Ў» будзе каля 25000 бел.руб (каля 3.5 еўра).
- Аўтобус № 100 «Аэрапорт Мінск-1 – аўтавакзал Маскоўскі» ходзіць кожныя 5 хвілін.
- Выходзьце на трэццім прыпынку – «Маскоўская» – і праходзьце да станцыі метро «Інстытут Культуры».
- Вам трэба праехаць 2 прыпынкі да станцыі «Плошча Перамогі».
- Выходзьце з метро і прайдзіце каля 200 м. у двары – за аддзяленне банка.
- Вітаем у Галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці – 37А, Мінск, Беларусь).
- Альбо на аўтобусе № 100 з Аэрапорту вы можаце праехаць 10 прыпынкаў да прыпынку «Казлова» (за «Манументам Перамогі»).
- Спусціцеся ў пераход, што побач з прыпынкам.
- Перайшоўшы трамвайныя рэйкі, павярніце направа.
- Вы ўбачыце злева паварот у двор – да Галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці 37А).
З аўтавакзала Маскоўскі
- Сядайце ў аўтобус № 100 і едзьце 1 прыпынак да станцыі метро «Маскоўская»
- Уваходзьце ў метро «Маскоўская».
- Вам трэба праехаць 4 прыпынкі да станцыі ПЛОШЧА ПЕРАМОГІ.
- Выходзьце з метро і прайдзіце каля 200 м. у двары – за аддзяленне банка.
- Вітаем у Галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці – 37А, Мінск, Беларусь).
З аўтавакзала «Ўсходні»
- Сялайце ў транспарт, які ідзе ў накірунку Чыгуначнага Вакзала.
- Спускайцеся ў метро «ПЛОШЧА ЛЕНІНА» (станцыя, якая знаходзіцца на вакзале).
- Трэба праехаць 2 прыпынки да станцыі «ПЛОШЧА ПЕРАМОГІ»
- Выходзьце з метро і прайдзіце каля 100 метраў у двор – за аддзяленне банка.
- Вітаем у Галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці – 37А, Мінск, Беларусь).
ЦЯГНІК
Усе цягнікі прыходзяць на вакзал «Мінск-Цэнтральны»
З чыгуначнага вакзала «Мінск-Цэнтральны»
Памяняйце частку валюты на вакзале – каб набыць білеты на транспарт.
- Непасрэдна з будынку вакзала можна патрапіць на станцыю метро «Плошча Леніна».
- Трэба праехаць 2 прыпынкі да станцыі «Плошча Перамогі».
- Выходзьце з метро і прайдзіце каля 100 метраў у двор – за аддзяленне банка.
- Вітаем у Галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці – 37А, Мінск, Беларусь).
АЎТАМАБІЛЬ
Каб патрапіць да «Галерэі Ў», увядзіце ў свой GPS навігатар наступныя каардынаты: 53.910428,27.575646. На прапускным пункце пры ўездзе ў Беларусь трэба будзе аформіць страхавы поліс грамадзянскай адказнасці і так званы «уяздны лісток»
З Кіева (570 км)
- Траса М01 да мяжы з Рэспублікай Беларусь.
- Аб’язджайце Гомель па трасе Е95/М8.
- Звярніце ўлева на трасу Гомель-Мінск Е271. Па ёй аб’язджайце Бабруйск і рухайцеся ў накірунку Мінска.
- Перад Мінскам з трасы Гомель-Мінск Е271 звярніце на трасу М4.
- Уехаўшы ў горад, рухайцеся па Партызанскім праспекце каля 15 км.
- На вялікім мосце-развілцы павярніце направа, на вул.Леніна. Рухайцеся па её, праязждайце трамвайныя рэйкі і падыміцеся на ўзгорак.
- На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вул.Леніна (з правага боку будзе McDonalds) павярніце направа.
- Рухайцеся па праспекту да Манумента Перамогі. Рухаючыся па крузе, павярніце на трэцім павароце – на вуліцу Кісялёва.
- Павярніце на першым жа павароце ў двор – да Галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці 37А).
З Масквы (650 км)
- З Масквы па трасе М1 наўпрост да Мінска.
- Каля г.п. Навасады з трасы М1 трэба звярнуць направа – на трасу Р-53 і ехаць у накірунку Мінска праз Барысаў і Жодзіна.
- Трапіўшы ў Мінск па трасе/праспекту Незалежнасці, рухайцеся каля 11 км да Манумента Перамогі.
- На крузе – першы паварот направа – на вуліцу Кісялёва.
- З вул.Кісялёва паварочвайце ў першы ж заезд ува двор – і праязджайце да Галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці 37А).
З Вільнюса (200 км)
- З Вільнюса рухайцеся па трасе А3/Е28
- Перад памежным пераходам – павярніце направа на Маршрут 5235 (па знаках на Medininkai).
- Праязджайце мяжу.
- І па той жа трасе Е28/М7 рухайцеся да Мінска.
- Рухайцеся па праспекце Прытыцкага каля 7 км.
- Працягвайце рух па вул.Кальварыйскай.
На вялікай развілцы павярніце направа – у бок праспекта Машэрава. - Рухайцеся па праспекце Машэрава. Праехаўшы раку, працягвайце рух паралельна трамвайным рэйкам.
- Далей будзе скрыжаванне, дзе трамвайныя рэйки перасякаюцца. Тут таксама нікуды не зварочвайце. З правага боку будзе белы доўгі мур былога дэпо.
- Калі ён скончыцца, павярніце направа – на вуліцу да Галерэі «Ў» (Праспект Незалежнасці 37А)
Па пытаннях планавання паездкі на LPM Minsk 2011, калі ласка, пішыце на адрас visa.help@liveperformersmeeting.net.

