LPM 2011 MINSK Live Performers Meeting

LIVE VIDEO PERFORMERS, VISUAL ARTISTS AND VJ MEETING


Канцэпцыя

22 верасня 2011 году ў Мінску (Беларусь) пачнецца дзесятая сустрэча LPM – Live Performers Meeting.

LPM – гэта 4 дні аудыё-відэа перформансаў і VJ-інгу, семінараў, дыскусій і прэзентацый новых тэхналогій і софту. LPM збірае прадстаўнічую міжнародную суполку віджэяў, аўдыёвізуальных артыстаў, спецыялістаў па новых медыя і даследчыкаў з усяго свету.

На дзевятую сустрэчу ЛПМ, якая адбылася ў траўні 2011 у рымскім кінатэатры Nuovo Cinema Aquila, зарэгістраваліся 484 артисты з Францыі, Венгрыі, Італіі, Германіі, Злучаных Штатаў, Іспаніі, Беларусі, Славеніі, Расіі, Польшчы, Велікабрытаніі, Ірландыі, Албаніі, Грэцыі, Швэйцарыі, Уругвая, Мексікі, Бразіліі, Партугаліі, Новай Зеландыі, Нідэрландаў, Украіны, Румыніі, Андоры, Аргентыны, Балгарыі, Бельгіі, Калумбіі, Індыі, Даніі, Турцыі, Македоніі. Усе разам на пяці пляцоўках мы прадставілі каля 240 перформансаў, семінараў і прэзентацый.

LPM трымаецца чатырохдзённай формулы, але на гэты раз розныя накірункі мастацкіх пошукаў мы прадставім крыху інакш: дзесяткі перформансаў і твораў, прысвечаных пэўным тэмам будуць праходзіць штодня – без прывязкі да адной агульнай “тэмы дня”. Такім чынам мы прапануем цікавую і насычаную праграму і кожны дзень будзем знаёміць вас з разнастайнымі творчымі практыкамі і спрыяць узаемаабмену ведамі і досведам на воркшопах, прэзентацыях і дыскусіях.
Штодзённы расклад:

15:00 – 21:00 Воркшопы

15:00 – 16:00 Лекцыі і канферэнцыі

16:00 – 18:00 Прэзентацыі праектаў і прадуктаў

18:00 – 04:00 Перформансы і VJ / DJ сэты

Інсталяцыі і экспазіцыі будуць працаваць на працягу ўсіх чатырох дзён мерапрыемства. Вы знойдзеце і ціхія мястэчкі для абмеркаванняў і абмена ідэямі.

ЖЫВОЕ ВІДЭА – у цэнтры ўвагі LPM: мы імкнемся даследваць і прэзентаваць аспекты жывых відэа-практык, якія, на нашу думку, граюць важную ролю ў сучасным культурным працэсе.



RE-ENCODE

Координатор: Andrea Sztojánovits aka Nano (HU)

 

Генератыўнае мастацтва – усё больш актуальны і выразны жанр, які стаўся такім дзякуючы тэхнічным інавацыям апошняга дзесяцігоддзя. VJ робіцца праграмістам, а праграміст – артыстам, які стварае неверагодныя электронныя біясферы. Найноўшыя тэхналогіі гуку і праграмавання далі жыццё надзвычайна арганічным візуальным экспірыенсам. Мноства сродкаў – ад кампутараў да апаратных і партатыўных прыладаў – трапілі ў рукі да творцаў і дызайнераў, якія спрыяюць тэхналагічнаму і мастацкаму развіццю праз мову аўдыё-візуальных медыя. Дзякуючы актыўнаму і рэ-актыўнаму кодынгу навакольнага сусвету, публіка можа адчуць унікальную атмасферу і назіраць складаныя перформансы, створаныя на базе простага бінарнага коду.



VIDENTITY

Координатор: FLxER Team (IT)

Мова відэа-перформансаў усё часцей выкарыстоўваецца для даследвання праблем гендэра і сэксуальнай арыентацыі – і тым самым перасякаецца з гендэрнымі даследваннямі, квір-тэорыяй і сучасным мастацтвам.

LGBT і Queer суполкі даследуюць траекторыі, што задаюцца гэтай мовай – у дыяпазоне ад VJ-інга да перформансаў і канферэнцый, а аснове якіх – рэпрэзентацыя цела. LPM 2011 імкнецца знайсці адказы на пытанні: як погляд на цела можа быць дэцэнтралізаваны, фрагментаваны і мультыплікаваны, як тэма сэксуальнай ідэнтычнасці стаецца аддзеленай ад гетэрацэнтрычнай універсалізацыі і стэрэатыпавання LGBT? Як мова відэа стаецца сродкам узмацнення ўлады гендэра, якія мовы перасякаюцца з відэа (музыка, poken word, body art) і якая роля ў гэтым кантэксце ў незалежнай і лібертарыянскай парнаграфіі? LPM звяртаецца да відэа-перформансаў у пошуках стратэгіі спакушэння цела і розуму.



CINEMATIC DERIVES

Координатор: Laurent Carlier (FR)

 

Ад тэатра ценяў да жывых саўндтрэкаў да ранніх фільмаў, ад відэа-арту да віджэінгу, ад перформанса да сеткавага лаптоп-перформансу – сёння віртуальна-пашыраная рэчаіснасць і аб’екты штурмуюць нашы вочы і вушы, сплятаюць гісторыі, успаміны і фрагменты рэальнасці, альбо таго, што мы лічам рэальнасцю.

Тым самым тэхналагічныя і сацыяльна-прагрэсісцкія мадальнасці аўдыё-візуальнай экспрэсіі пашыраюцца, перамешваюцца і робяцца насычанымі. Таму мы думаем, што тэрмін “жывое кіно” – больш не здольны адлюстроўваць усе магчымасці візуальнай і гукавой творчасці і нарацыі, якія суіснуюць сёння ў сферы мастацтва.

Як мы вызначым аўтэнтычную канцэпцыю насычанага аўдыёвізуальнага экспірыенсу ў святле суцэльнай марнасці штодзённага перцэптыўнага досведу? Як можна так перакадаваць каштоўнасці і змест, каб пашырыць перцэптыўны досвед гледачоў?

LPM 2011 шукае аўдыёвізуальныя праекты, якія крытычна даследуюць аўдыё-візуальную мову – “жывыя” праекты з эксперыментальным наратыўным падыходам, праекты с пастаянным напружаннем паміж кагнітыўным экспірыенсам і актам перформанса.



SENSIBLE DATA

Координатор: Salvatore Iaconesi, Arturo Di Corinto (IT)

У гэтым годзе “Тыдзень Дыгітальнай Свабоды @ LPM” прысвечаны сферы інфармацыі.

Нашае жыццё, формы нашага самавыяўлення, рэчы, якія мы набываем, нашыя стасункі і тое, чаму мы вучымся, распавядаем і распаўсюджваем усё больш (калі не суцэльна) пераўтвараюцца ў лічбавыя дадзеныя, што цыркулююць у сетках. Адкрыты доступ да інфармацыі і асабістых дадзеных, магчымасць вызначаць – як менавіта распаўсюджваецца і выкарыстоўваецца наша інфмармацыя – вось галоўныя фактары аховы нашых правоў і свабоды. Сучасныя візуальныя культуры трансфармуюць фундаментальную ролю інфармацыі у нашым жыцці – у новай парадыгме эстэтыкі і інтэрактыўнасці, што часта вядзе да паэтычнага сплаву актывізму і прыгажосці: эстэтыка баз дадзеных, выявы, створаныя з вялікіх масіваў публічныхпрыватных дадзеных, якія знаходзяцца ў лічбавых сетках – гэта толькі две з мноства формаў мастацкай экспрэсіі, якія даюць нам неверагодныя сэнсарныя экспірыенсы, здольныя інфармаваць і ўзрушваць свядомасць людзей ва ўсім свеце.

У гэтым годзе DFW@LPM даследуе тэмы вольнага доступу да інфармацыі, ведаў і дадзеных: семінары, канферэнцыі і жывыя перформансы пакажуць інаватыўныя і крэатыўныя спосабы дасягнення “свабоды-праз-інфармацыю”.



3D-STEREOSCOPIC

Координатор: FLxER Team (IT)

 

Стэрэаскапічнае відэа ў рэальным часе – адносна новая тэхналогія, якая спачатку напаткала папулярнасць у кінаіндустрыі, а цяпер выкарыстоўваецца для самага разнастайнага візуальнага кантэнту – ад галівудскіх кінастужак, да гульняў Сусветнага Кубку.

Стэрэаскапія – гэта любая тэхніка, здольная рэпрадукаваць візуальную інфармацыю ў трох памярэннях, альбо ствараць ілюзію глыбіні вобраза.

Трохмернае стэрэаскапічнае бачанне дазваляе стандартнаму відэа мець эфект поўнага паглынання гледача выявай.

Гэта тэхналогія выкарыстоўваецца і ў жывым відэа. Пры дапамозе спецыяльных праграмаў і тэхнік апрацоўкі відэа, можна маніпуляваць візуальным успрыманнем і ствараць глыбокія візуальныя прасторы, – “пашыраныя” (augmented), здольныя зацягнуць нашае бачанне па той бок двухмернай перспектывы экрана.

Мэта LPM 2011 – прадставіць інаватыўныя жывыя відэа-праекты, якія з дапамогай гэтых тэхналогій эксперыментуюць з новымі ўзроўнямі экспрэсіўнасці.



URBAN ART MEDIA DRIFTS

Координатор: Claudio Musso (IT)

З самага свайго ўзнікнення, фенамен графіці застаецца ў цэнтры мастацкіх дэбатаў, бо не толькі закранае праблемы культуры, але і мае палітычнае значэнне.

Перыяд, што мінуў з першага тэгу на муры ці вагоне нью-йоркскай падземкі да “другой хвалі” ў Еўропе – з 70-х да пачатку 90-х – ужо паказаў тое, што можна назваць эвалюцыяй стыляў. У кантэксце першаснага распаўсюджвання графіці, спаборніцтва паміж удзельнікамі атрымала назву Вайна Стыляў. Стылістычныя пошукі графіці-мастакоў да такой ступені пераарыентаваліся ад хуткасці, дакладнасці і арыгінальнасці – да сучасных тэхналогій ў мастацкіх сродках, што можна казаць аб паўнамаштабнай “змене сродкаў”. Доўгі час улюбёным сродкам аматараў гэтага глабальнага фенамену былі балончыкі з фарбай, але пасля з’яўлення тэхналогій праекцыі, урбаністычнае мастацтва не толькі можа абыйсціся без “брудных слядоў” і пераадолець абмежаванні прасторы, але і здольнае адкрываць новыя шляхі для візуальнага міксінгу, віджэінгу і відэа-арту – і мы пакажам гэта.

У гэтым годзе LPM прадстаўляе новую секцыю – для разнастайных эксперыментаў, якія спалучаюць усе прынцыпы урбаністычных электронных тэхналогій. Праектары, лазеры, LED – вось новая зброя ў руках тых, хто дзейнічае ў гарадской прасторы і захоўвае свабоду і вынаходлівасць сваіх слаўных папярэдзнікаў.



VIDEO MAPPING

Координатор: FLxER Team (IT)

Відэа-мапінг – гэта тэхналогія праекцый, здольная трансфармаваць бадай што любую паверхню ў дынамічны відэа-экран.

З дапамогай спецыялізаваных праграмных сродкаў можна ствараць і рэпрадукаваць аб’екты, якія змушаюць праекцыі як мага шчыльней зрастацца з выбранымі паверхнямі. Вынік пераўзыходзіць звычайныя ўяўленні аб тым, што такое відэа-праекцыі, прывязаныя да плоскага экрану.

У мапінгу відэа-праекцыі выходзяць за межы паўсядзённасці, накладаюцца на самыя нечаканыя паверхні, ажыўляюць аб’екты, які губляюць сваю статычную стабільнасць і трансфармуюцца ў чыстую візуальную плынь. Гэта вельмі відовішчны і захапляльны эфект – успрыманне зачараванае ілюзорнай дэканструкцыяй таго, што раней было статычным, а свядомасць не можа супрацьстаяць спакусе выяваў, якіях ўступаюць у дыялог з паверхнямі.

Такія маштабныя відэа-праекцыі ў сваім канцэптуальным і эстэтычным развіцці засноўваюцца на асаблівасцях месца, гісторыі і кантэксту.

Мэта LPM – сабраць лепшыя прыклады рэалізацыі тэхналогіі відэа-мапінга і разнастайных візуальных дыскурсаў на розных будынках, у прасторы начнога гораду.

VJ TORNA

Координатор: Laki Laszlo & Gergő Szőcs (HU)

VJ Torna –  это состязание по виджеингу, в ходе которого видео-перформеры и зрители испытают вдохновляющий и интересный экспириенс. Первый турнирпод названием Cinetrip VJ Torna был организован в Будапеште (Венгрия) в 2004 с целью собрать и вдохновить видео-артистов местной и международной VJ-сцен.

Успех события был подкреплён недавними коллаборациями по всему миру: в 2011 году VJ Torna будет проходить в Лисабоне (Португалия), Женеве (Швейцария), Барселоне (Испания), Боготе (Колумбия), Сан Пауло (Бразилия), Риме (Италия) и в Минске (Беларусь)

Фактически, в мае 2011 команды VJ Torna и LPM объединятся, чтобы организовать уникальное событие – два дня хай-тек видео, захватывающих дуэлей между виджеями со всего мира, а также представительное жюри, которое будет присуждать награду лучшему ЛАЙВ ВИДЕО артисту. Готовьтесь к вторжению виджеев, которые, вооружившисьтяжёлым визуальным оружием, атакуют ваше визуальное восприятие!

В ходе церемонии закрытия, жюри, включающее Gianluca Del Gobbo (FLxER), László L. Laki (Cinetrip, VJ Torna), Andrea Sztojánovits (Skylab) вручит призы за победу в категориях Pre-Production, Vj Champion и Vj Battle Champion, а Приз Зрительских Симпатий будет присуждать публика.


LPM 2011 захоўвае дух творчай сустрэчы, што заўсёды, з самага першага разу, было галоўнай рысай LPM. Мы задумвалі LPM як месца для параўнання і абмену інфармацыяй і ідэямі сярод віджэяў, візуальных артыстаў, жывых відэа-перформераў і энтузіястаў. Эксперымент – адзін з галоўных складнікаў нашай філасофіі. LPM – гэта некамерцыйная арганізацыя, любыя сабраныя сродкі пойдуць на падтрымку даследванняў і развіцця сферы “жывога відэа”.

Блізкасць ідэалаў і агульныя карані, сталі для LPM матывам уступіць у сетку Avit, чыя мэта – удасканальванне і пашырэнне папулярнасці культуры віджэінгу ва ўсім свеце. Пасля першых фэстаў у Англіі, сетка Avit разраслася па ўсім свеце, стварыўшы такія супольныя праекты, як C23 у Германіі (AVIT Berlin), Vision’r у Францыі (AVIT Франция) і LPM у Італіі. Такое партнёрства “сеткі” і “сустрэчы” адбылося дзякуючы агульнаму культурнаму бэкграўнду і сапраўднай блізкасці духу і мэтаў.

LPM – гэта не фэстываль, а магчымасць напаткаць аднадумцаў, даведацца аб разнастайных мастацкіх практыках, пазнаёміцца і знайсці партнёраў для новых супольных праектаў. Таму мы прапануем некалькі прастораў для дыскускій і абмеркавання і абмяжоўваем працягласць перформансаў 30-хвіліннымі рамкамі.

Рэгістрацыя жадаючых выступіць на LPM вольная. Падрабязную інфармацыю пра тое, як зарэгістравацца, глядзіце на старонцы “Удзел”.

Рэгістрацыя працягнецца да 15 ліпеня 2011 г.

Стваральнікамі і менеджэрамі LPM з’яўляюцца Flyer communication, при поддержке  Culture Programme of the European Union.

Ка-арганізатары падзеі  Linux Club Italia (IT), FLxER.net (IT), Association Les Reseaux De la Creation – Vision’r (FR) и Jelenlét Kulturális Közhasznú Egyesület – Cinetrip VJ Torna (HU), при партнёрстве Ygallery of contemporary art (BY)  и Goethe Institut in Minsk (BY).